Литературное путешествие "Ключык да маленькіх сэрцаў"

Сёння наш сябра Васілёк разам са Святланай Валер'еўнай зноў наведаўся ў дзіцячы садок да нашых маленькіх аматараў кнігі. Ён запрасіў дзетак у літаратурнае падарожжа па кнігах беларускай дзіцячай паэткі Ніны Галіноўскай, якое называлася "Ключык да маленькіх сэрцаў".
Васілёк пазнаёміў маленькіх гледачоў з забаўлянкамі, смяшынкамі, загадкамі Ніны Васільеўны, пасля запрасіў пагуляць у гульню "Пра ката".
 Святлана Валер'еўна пачытала дзеткам жартоўныя вершы Н. Галіноўскай пра звяроў "Няўважлівыя лісяняты" і "Зай-разгубляй". 
 






Комментариев нет:

Отправить комментарий