Пазнавальныя хвілінкі "ЦІ БЫВАЕ Ў НАСАРОГА ДВА КРЫЛЫ, ШАСЦЁРА НОГ?"


Дарагія сябры, сёння ў нас чарговае знаёмства з беларускім пісьменнікам-юбілярам і яго цікавай кніжкай.
 У гэтым годзе 75-гадовы юбілей адзначае Віктар Гардзей. Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна.
 Значная заслуга ў развіцці літаратурнага таленту Віктара Гардзея належыць настаўніку рускай мовы і літаратуры Вячаславу Несцяруку. У 1963 годзе ў газеце «Піянер Беларусі» было надрукавана першае апавяданне будучага пісьменніка «Памылка».
 Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым у Ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму»", з 1966 года — у Ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе». Пасля пераезду ў Мінск у 1983 годзе працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык». В. К. Гардзей – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
 Многія творы Віктара Гардзея напісаны пра яго малую радзіму, а прататыпамі яго літаратурных герояў сталі жыхары яго роднай вёскі Малыя Круговічы, якія з лёгкасцю пазнаюць сябе ў кожным новым творы пісьменніка.
 Мы прапануем вам, сябры, пазнавальныя хвілінкі "Ці бывае ў насарога два крылы, шасцёра ног?" Святлана Валер'еўна разам з Васільком раскажуць вам цікавую гісторыю пра насарога, які жыве не ў Афрыцы, а ў нас на Беларусі. А яшчэ яны пазнаёмяць вас з кніжкай В. Гардзея "Лясная трывога".

Комментариев нет:

Отправить комментарий