Сёння адбылася чарговая сустрэча бібліятэкараў з нашымі маленькімі сябрамі з дзіцячага садка №1. Мы прысвяцілі яе 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага дзіцячага пісьменніка - Васіля Віткі.
Гэта быў літаратурна-пазнавальны калейдаскоп "Усе колеры вясёлкі".
Разам з бібліятэкарамі ў садок падалася і Мудрая Сава. Яна ведае шмат цікавага і пазнавальнага. І сёння наша разумніца расказала дзеткам, што за з'ява на небе такая цудоўная - вясёлка, калі яна бывае і чаму яна такая рознакаляровая.
Потым дзеці адгадвалі загадкі Васіля Віткі. Святлана Валер'еўна прапанавала дзеткам пазнаёміцца з... пальчыкамі. І дапамагла ў гэтым пацешка В. Віткі "Пальцы". Вельмі цікавае было знаёмства!
Комментариев нет:
Отправить комментарий