7 лютага адзначаецца 110-гадовы юбілей беларускага пісьменніка Уладзіміра Ляўданскага.
Уладзімір Аляксандравіч нарадзіўся на Чэрвеньшчыне ў 1911 годзе ў простай сям'і. Пасля школы працаваў сучкарубам, але цяга да навукі была такой вялікай, што падаўся ў Мінск вучыцца на настаўніка. Працаваў у выдавецтве.
У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў сувязным, з сакавіка 1943 г. - камісар атрада «Полымя» на Міншчыне, рэдактар пухавіцкай раённай падпольнай газеты «Партизан Белоруссии».
Настаўнікам Уладзімір Аляксандравіч так і не стаў, перакладаў творы рускіх пісьменнікаў на беларускую мову і пісаў апавяданні для дзяцей. Прапануем вашай увазе адно з іх.
Комментариев нет:
Отправить комментарий