Ён умее быць чараўніком

 6 мая адзначыў сваё 80-годдзе знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Уладзімір Сцяпанавіч - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, ён быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Усё сваё свядомае жыццё ён прысвяціў дзецям: з 1978 года ўзначальвае часопіс “Вясёлка”, стварыў для дашкольнікаў часопіс, чытанку-маляванку “Буся”. Гэтыя выданні 15-тысячным тыражом прыходзяць у кожны раён, іх выпісваюць сем’ямі, чытаюць у бібліятэках.
Пра Уладзіміра Ліпскага вельмі вобразна напісаў некалі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін:
Скачыце, зайчыкі і ліскі,
З настроем будзьце, таты, мамы.
Няхай жыве Уладзімір Ліпскі –
Сярод дзяцей дарослы самы!
Уладзімір Ліпскі імкнецца сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю сцвярджаць дабро, вучыць любіць сваю Радзіму і кожнага чалавека ў ёй, адчуваць радасць ад жыцця і літаратуры.






Комментариев нет:

Отправить комментарий