Сёння з асаблівай радасцю мы запрашаем вас, сябры, на "агеньчык да Ліпскага". Мы вельмі спяшаліся зрабіць гэты выпуск менавіта 15 мая да Дня сям'і. Вы папытаеце: чаму? Усё проста - сям'я ў жыцці Уладзіміра Сцяпанавіча займае галоўнае месца. Ён вельмі любіць сваіх родных і блізкіх, шануе свой род. У адной гутарцы пісьменнік сказаў: "Хто мы без сваіх каранёў, без памяці аб продках? Слупы тэлефонныя!" І дадаў: "Палюбіце тых, хто даў вам жыццё. Запомніце маміны і бацькавы словы і парады". Мы віншуем Уладзіміра Сцяпанавіча і вас, сябры, з цёплым святам сям'і і жадаем міра і шчасця.
Комментариев нет:
Отправить комментарий