Ответ на 4 вопрос

 Это здание Дома быта в Красной Слободе.

Недавно в старых подшивках районки нашли вот такую статью. Это публикация 1975 года (45 лет прошло, между прочим). Может кому-то знакомы имена из этой статьи?
"Чырвонаслабодскі Дом быту ў сацыялістычным спаборніцтве не раз займаў прызавыя месцы сярод бытавых прадпрыемстваў раёна. Вось і па выніках трэцяга квартала гэтаму калектыву прысуджана трэцяе месца. Цяпер бытавікі змагаюцца за датэрміновае завяршэнне гадавога задання. І тон у гэтым задае брыгада швачак пад кіраўніцтвам Ніны Рыгораўны Леташковай. Майстрамі сваёй справы па праву лічацца ветэраны працы Ніна Каржанеўская і Вольга Саневіч. У асноўным яны шыюць касцюмы і паліто, але, калі ёсць патрэба, ахвотна выконваюць і іншыя заказы. Толькі добрыя словы выказваюць заказчыкі ў адрас швачак лёгкага адзення Марыі Саніковіч, Надзежды Лагун і Галіны Хмялеўскай.
У сёлетнім годзе калектыў папоўніўся пяццю маладымі спецыялістамі. Ім ёсць у каго павучыцца. Узяць хаця б старэйшую работніцу цэха Еву Нікіцічну Кузняцову. Нягледзячы на свой пенсійны ўзрост, яна не хоча развітвацца са сваёй любімай прафесіяй. Трэба бачыць, з якім стараннем яна выконвае заказы. Нездарма ж пра яе ў цэху гавораць: “Гэта наша стаханаўка”.
Але, мабыць, больш за ўсё сустрэч у заказчыкаў з нашымі закройшчыкамі. Падабраць патрэбны фасон, задаволіць густ заказчыка, дакладна ў тэрмін выканаць заказ – усё гэта ўваходзіць у абавязкі закройшчыка. І Ніна Кавалеўская, і Таццяна Шагун добра разумеюць гэта. А таму ў іх ніколі не здараецца недаразуменняў.
Ва ўсёй гэтай зладжанасці, відаць, ёсць заслуга загадчыка Дома быту Зінаіды Хроль, якая імкнецца арганізаваць работу на належным узроўні. Таму і даведзены план кастрычніка выкананы на 108,5 працэнта".


Комментариев нет:

Отправить комментарий