Свята "Літаратурная вясёлка"

27 сакавіка нашы бібліятэкары зноў наведаліся ў дзіцячы садок №1. На працягу некалькіх месяцаў яны знаёмілі дзетак з беларускімі пісьменнікамі і іх творамі. Вынікам праекта "Чытанкі з Пеўнікам" стала мерапрыемства "Літаратурная вясёлка". Гэта было сапраўднае свята беларускай мовы. Тут былі і танцы, і беларускія гульні, гучалі вершы і песні. Дзеці вельмі стараліся. Асабліва цікавай атрымалася інсцэніроўка апавядання Б. Сачанкі "Насцечка". Бібліятэкары паказалі прадстаўленне казкі Тэатра на стале "Зайкава хатка".
Яшчэ раз перад вачыма дзяцей прайшоў карагод партрэтаў беларускіх пісьменнікаў. Дзеткі круцілі рознакаляровы барабан, кожны колер "Літаратурнай вясёлкі" прапаноўваў дзецям заданні, за выпаўненне якіх яны атрымоўвалі кветачкі. Гэтымі кветкамі яны ўпрыгожвалі Літаратурнае дрэва, якое на прыканцы свята стала сапраўды вясеннім, дзякуючы дзеткам, якія так добра ведаюць і любяць нашу родную мову.










 

Комментариев нет:

Отправить комментарий