Хвілінкі пісьменніка "Хай жыве на зямлі дабрыня". У межах цыкла "Чытанкі з Пеўнікам".
Адбылася яшчэ адна наша сустрэча з дзеткамі з дзцячага садка №1. Бібліятэкары пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з беларускімі пісьменнікамі Барысам Сачанка і Васілём Хомчанка. Абодва яны пішуць вельмі цікавыя апавяданні для дзяцей, якія расказваюць пра добрыя ўчынкі, пра людзей з чулымі, нераўнадушнымі сэрцамі. Святлана Валер'еўна пазнаёміла дзетак з Васілём Хомчанкам і прачытала яго апавяданне "Білеты ў цырк". А Пеўнік расказаў пра Барыса Сачанку, і дзеці паслухалі вельмі цікавае апавяданне "Насцечка".
Комментариев нет:
Отправить комментарий