Літаратурная гульня "Азбука - вясёлы вулей" #ЧароўнаяСкарбонка
Наша чарговая сустрэча з дзеткамі з дзіцячага садка №2 была праведзена ў межах этнамарафона "Роднай мовы смак заўсёды мілы". Мы працягваем знаёміць дашкалят з беларускімі пісьменнікамі. На гэты раз наша лялька Васілёк прадставіў народнага пісьменніка Беларусі - Рыгора Барадуліна, чыё 85-годдзе мы адзначаем у лютым. Рыгор Іванавіч напісаў шмат твораў для дарослых. Першыя дзіцячыя вершы з'явіліся, калі ў яго нарадзілася дачушка Ілонка. Для таго, каб дапамагчы ёй вывучыць алфавіт, паэт напісаў азбуку, якую назваў “Вясёлы вулей”. Каб дачушка спакойна засыпала, з'явілася "Калыханка". Сярод твораў Барадуліна ёсць яшчэ і многа пацешак, жартаў-перакрутак, хуткамовак і загадак. Бібліятэкары прапанавалі дзеткам адгадаць загадкі дзеда Рыгора, палічыць, колькі кошак у кашы і пазнаёмілі з падказкамі-згадкамі. Дзеткам спадабаліся вясёлыя вершы Барадуліна. Будзем чакаць наступную сустрэчу ў сакавіку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий