Паэтычны ланцужок "Вясёлых вершаў карагод"

Паэтычны ланцужок "Вясёлых вершаў карагод"
15 студзеня адбылася наша новая сустрэча з дзеткамі з дзіцячага садка №2. Васілёк пазнаёміў іх з яшчэ адным беларускім дзіцячым паэтам - Анатолем Зэкавым. У гэтым годзе Анатолю Мікалаевічу спаўняецца 65 гадоў. Бібліятэкары прэзентавалі выставу з яго кніжкамі, Васілёк знаёміў дзяцей з яго вершамі, апавяданнямі, казкамі і нават загадкамі. А дзеткі з дапамогай вершаў А. Зэкава плялі ланцужок дружбы. Завяршылася сустрэча гулнёй "Кошка і мышка". Надзеўшы мышыныя і коцікавы вушкі, дзеці ператвараліся ў гэтых гарэзлівых жывёл. Коцік лавіў мышку, мышка з усіх лапак уцякала, а астатнія дзеткі ім дапамагалі.









 

Комментариев нет:

Отправить комментарий