5 снежня Пеўнік зноў завітаў да дзетак у дзіцячы садок №1. На гэты раз ён прэзентаваў гледачам тэатральную пастаноўку па казцы "Зайкава хатка". Але пастаноўка была незвычайная. Лялькі былі маленькія і ўсе змяшчаліся на стале. Гэты тэатр так і называецца: Тэатр на стале. Дзеткі ўважліва слухалі, а пасля прадстаўлення самі паспрабавалі сябе ў ролі лялькаводаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий