Казка – гэта цуд, які дазваляе паверыць у незвычайнае. З яе дапамогай людзі з даўніх часоў выказвалі свае мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом. Вось таму апошняя сустрэча ў гэтым годзе з дзеткамі з дзіцячага садка №2 была прысвечана казцы.
Васілёк расказаў дзеткам, як у даўнія часы з'явіліся казкі, калі доўгімі зімнімі вечарамі пад стук кроснаў цяклі бясконцыя гутаркі. Святлана Валер'еўна пазнаёміла дзяцей з кніжнай выставай, прысвечанай казкам, а Васілёк пачытаў маленькім слухачам казку "Пшанічны каласок". І вось раптам у руках у Святланы Валер'еўны з'явіўся каласок, але не просты, а трошкі цудоўны, бо ў яго зярнятах дзеткі адшукалі цікавыя конкурсы і заданні. Тут былі і загадкі, і мяшочак са сгубленымі рэчамі з казак, і казачная мазаіка, якую дзеткі самі сабралі. Будзем чакаць наступнай сустрэчы з беларускай кніжкай.
Комментариев нет:
Отправить комментарий