Літаратурнае знаёмства "Хто робіць пагоду?"

Літаратурнае знаёмства "Хто робіць пагоду?". 
У гэтым годзе адзначаецца 110-годдзе з дня нараджэння нашага пісьменніка-земляка Максіма Лужаніна. Нарадзіўся ён ў вёсцы Прусы, а вучыўся ў нашай Краснаслабодскай школе. Для дзетак Максім Лужанін пісаў вельмі цікавыя казкі і вершы. З гэтымі творамі нашы бібліятэкары вырашылі пазнаёміць дзетак з дзіцячага садка №2. Разам з Васільком нашы маленькія сябры адправіліся ў вандроўку ў краіну Салодкага Сну, дзе сустрэліся з прыроднымі стыхіямі. Тут яны даведаліся, хто робіць пагоду, і пагулялі ў пальчыкавую гульню "Хмаркі-сонейка". А яшчэ бібліятэкары прапанавалі дзеткам на нейкі час адчуць сябе дыктарам тэлебачання і пазнаёміць тэлегледачоў з прагнозам надвор’я. Але гук у тэлевізары знік, і дыктар павінен быў без слоў перадаць прагноз надвор’я. Астатнія дзеці – “тэлегледачы” – стараліся яго угадаць. Усё ў дыктараў атрымалася добра, знаёмства з пісьменнікам адбылося.






 

Комментариев нет:

Отправить комментарий