Наша чарговая сустрэча з дзеткамі з дзіцячага садка №2 адбылася напярэдадні свята матулі. І гэта нездарма. Мама для нас, як сонейка. Яна сагравае нас сваёй пяшчотай і святлом. Мы вымаўляем гэтае кароткае слова “матуля” і адчуваем ласку і клопат, дапамогу і цярпенне, бясконцую дабрыню і бязмежную любоў. Хлопчык Васілёк чытаў дзеткам вершы нашых беларускіх паэтаў пра маму. А дзеткі ўяўлялі сябе сонечнымі праменьчыкамі, гуляючы ў гульню "Я — мамін сонечны праменьчык". А яшчэ дзеці расказвалі, чаму іх мамы самыя лепшыя і якія смачныя стравы ўмеюць гатаваць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий