Пазнавальныя хвілінкі "Залатая восень".
Дзеткі з дзіцячага садка №1 сёння зноў сустрэліся з бібліятэчным Пеўнікам. Гэта сустрэча была прысвечана прыгожай, шчодрай залатой восені. Святлана Валер'еўна пазнаёміла нашых маленькіх сяброў з асеннімі вершамі, а Пеўнік прынёс прыгожы букет з восеньскага лісця. Дзеткі адгадвалі пеўнікавы загадкі, а потым прымалі ўдзел у назіранні "Як падае ліст". Пеўнік падкідваў залатое лісце, а потым усе разам глядзелі - які ўпадзе раней на зямлю - маленькі, ці вялікі. А скончылася сустрэча гульнёй "Што спачатку, што потым".
Комментариев нет:
Отправить комментарий