Прайшло лета, і нашы "Чытанкі з Пеўнікам" у дзіцячым садку №1 працягваюцца . На гэты раз сустрэча была прысвечана восені і мела назву "Падарункі шчодрай восені". Наша літаратурная гульня пачалася з таго, што дзеткі паслухалі вершы пра восень і разам з бібліятэкарам успомнілі восеньскія прыкметы. А затым прыйшоў наш сябра Пеўнік, ён загадваў дзецям загадкі пра агародніну, якой шмат ужо назбіралі людзі ў гэту восень. А дзеткі адгадвалі іх і шукалі адгадкі на лэпбуку. Атрымалася гэта ў іх вельмі ўдачна. Добрыя памочнікі растуць матулям і татам. А яшчэ мы гулялі ў гульні "Вяршкі і карэньчыкі" і "Чацьвёрты лішні".
Комментариев нет:
Отправить комментарий