Нашаму Пеўніку спадабалася хадзіць у госці. Сёння ён зноў з радасцю наведаўся ў дзіцячы садок №1. На гэты раз у сярэднюю групу. Пеўнік пазнаёміўся з дзеткамі і прапанаваў ім праспяваць разам, каб пабудзіць тых, хто яшчэ не праснуўся. Бо сонейка ўжо высока. А затым Святлана Валер'еўна прапанавала дзеткам паслухаць казку пра Пеўніка - "Коцік, пеўнік і лісіца". Казка цікавая, дзеткі слухалі ўважліва, адказвалі на пытанні. Маленькім слухачам у казцы вельмі спадабаўся Коцік, і бібліятэкар прапанавала пагуляць "У ката". Затым дзеткі частавалі Пеўніка зярняткамі і ўяўлялі сябе пеўнікамі, курачкамі і малымі кураняткамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий