Фотакрос "Вызенскімі сцежкамі з Купалам і Коласам"

Фотакрос "Вызенскімі сцежкамі з Купалам і Коласам"

2022 год на Беларусі пройдзе пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Купала і Колас –выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Іх роля і значэнне ў гісторыі беларускага народа тыя ж, што Пушкіна – у рускай, Шаўчэнкі – ва ўкраінскай, Міцкевіча – у польскай.
Iх iмёны вымаўляюцца заўсёды разам. Iх псеўданiмы зусім не выпадковыя, яны з народнага жыцця i фальклору. Яны нарадзiлiся ў адзiн год і мэту выбралi для сябе адну. I ўсё жыццё аддана служылі ёй: пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такі іх дэвiз.
Колас і Купала пісалі пра Беларусь, пра яе палі і лясы, рэкі і азёры. Пра наша неба, нашу зямлю, наша паветра. Чытаючы вершы нашых песняроў, кожны можа сказаць: гэта пра мой край, пра маю рачулку, пра мой бор.
Дарагія сябры, увесь 2022 год мы будзем знаёміць вас з вершамі нашых беларускіх песняроў. Вашай увазе мы прапануем фотакрос "Вызенскімі сцежкамі з Купалам і Коласам". Любуючыся вызенскімі краявідамі, мы будзем успамінаць вершы Купалы і Коласа. І вы пераканаецеся, што іх вершы таксама і пра наш пасёлак.
  1. Якуб Колас. ЗІМА
  2. Я. Колас. НА ГАСЦІНЦЫ
  3. Я. Купала. ЗАЗІМАК
  4.  Я. Колас. ДА ВЯСНЫ
  5. Якуб Колас. ВЯСНА
  6. Я. Купала. РЭЧКА
  7. Я. Колас. ВЯРБІНА
  8. Янка Купала. ХРЫСТОС ВАСКРОС!
  9. Я. Колас. ВЯСНА
  10. Янка Купала. ГРУША
  11. Я. Колас. ПЕРШЫ ГРОМ

Комментариев нет:

Отправить комментарий